Спадчына: Канструктары
Серада, 26 Кастрычнік 2022 15:48
17 снежня 2022 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Барыса Львовіча Шапашніка (1902–1985), канструктара ў вобласці аўтамабілебудавання, доктара тэхнічных навук, Героя Сацыялістычнай Працы (1973)
Барыс Львовіч Шапашнік нарадзіўся 17 снежня 1902 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у беднай шматдзетнай яўрэйскай сям’і. Бацькі імкнуліся даць дзецям адукацыю. Барыс наведваў пачатковую 4-класную школу, а затым вышэйшае 4-класнае вучылішча, якое не закончыў з-за недахопу сродкаў, але займаўся самаадукацыяй.